| Маё пакаленне у цемры расло,
|
| Цяпер яму цемра — таксама святло.
|
| Маё пакаленне расло на мяжы
|
| З заслонай жалезнай у самай душы.
|
| Маё пакаленне хаваецца ў цень,
|
| У свет летуценняў, ва ўчорашні дзень.
|
| Маё пакаленне гуляе і п'е,
|
| Стаіць на каленях, не любіць сябе.
|
| Набыць бы даляры, прадаць бы рублі,
|
| А потым падалей ад гэтай зямлі.
|
| «Мы вольные птицы, пора, брат, пора!»
|
| На стомленых крылах у вырай ці ў рай.
|
| Маё пакаленне сядзіць пры стале,
|
| Сядзіць у турме і сядзіць на ігле,
|
| Сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць,
|
| І трэба падняцца, і цяжка стаяць.
|
| Мы, беларусы, з братняю Руссю
|
| Шукалі да шчасця дарог.
|
| У бітвах за волю, у бітвах за долю
|
| Нас гэты шлях перамог.
|
| Нас аб'яднала, ні многа ні мала,
|
| Удзел у дурной барацьбе.
|
| Коласу слава, слава Купалу!
|
| Але дзе месца тут для цябе?
|
| Згрызоты сумлення, пакуты душы.
|
| Маё пакаленне, маё «настальжы».
|
| Твае сутарэнні, твае гаражы,
|
| Спісаныя сцены, жыццё на мяжы.
|
| Нібыта нядаўна, нібыта даўно
|
| Састылая кава, дапіта віно.
|
| Маё пакаленне махае крылом,
|
| «Кровавую пищу клюёт под окном» |