Информация о песне На данной странице вы можете ознакомиться с текстом песни Lohkija-lohkija, исполнителя - N.R.M.. Песня из альбома Dom Kultury, в жанре Альтернатива
Дата выпуска: 24.12.2002
Лейбл звукозаписи: MediaCube Music
Язык песни: Якутский(Саха)
Lohkija-lohkija |
Здымай сядло, гасі сьвятло, |
Па плечы сьнегу намяло. |
Ці то ня сьнег, ці проста час |
Зьмяняе сьвет, зьмяняе нас. |
Растуць дамы пасьля дажджу, |
Будуем мы сваю мяжу. |
Будуем мы магутны мур, |
Каб там схаваць сваю душу. |
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія. |
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя. |
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя. |
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя. |
У сьветлым сьне ці ў цёмных днях |
Сказалі мне, што ты — мая. |
Ніхто нічый, усе свае, |
І кожны дбае пра сябе. |
І кожны сам сабе бальзам |
На раны лье начной парой. |
І мы глядзім бязглузды фільм, |
Дзе кожны — сам сабе герой. |
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія. |
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя. |
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя. |
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя. |
Было і ёсьць, і наша злосьць |
Нібыта ў глытках нашых косьць. |
Над намі страх нібыта сьцяг, |
І мы жывем, нібы ў гасьцях. |
Зьбірай сяброў, запальвай газ — |
Усё стагодзьдзе — дэкаданс. |
Здымай сядло, гасі сьвятло — |
Па плечы сьнегу намяло. |
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія. |
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя. |
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя. |
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя. |