| Здаецца нам вечнаю сцюжа |
|---|
| Здаецца нам вечнаю сцюжа, |
| І хмары на небе мы бачым бясконца. |
| Ды яне губляю спадзеву, мой дружа, |
| У тое, што мы дачакаемся сонца. |
| Я веру – яшчэ залунае |
| Над вольным абшарам адвечны штандар. |
| Што чырваньню новыя жыцьці вітае, |
| Бельлю жыцьцё ахвяруючы ў дар. |
| Хай волі табе не бракуе, |
| І ёй паняверку скарыцца прымусь. |
| І нават сёння хай кожны пачуе |
| І паверыць – |
| Жыве Беларусь! |
| Мы вып’ем з табой за ўдачу, |
| А потым за прышласць і за маладосць. |
| Я веру, я адчуваю. я бачу – |
| Былі мы, |
| Мы будзем, |
| Мы ёсць! |
